В Могилевском зоосаде готовятся к новогодним праздникам

В Могилевском зоосаде готовятся к новогодним праздникам

Механіка «РУХавіка»

З верасня па снежань 2015 года ў паб-клубе «Графіці» два разы на месяц будуць адбывацца батлы паміж маладымі літаратарамі. У кожнай імпрэзе будуць удзельнічаць дзесяць паэтаў. Удзельнікам даецца пяць хвілін, каб прадставіцца і здзівіць публіку сваёй творчасцю. Напрыканцы вечара будзе праходзіць галасаванне. Кожны з прысутных, акрамя ўдзельнікаў, атрымлівае спецыяльную картку, на якой ён піша імя аднаго паэта, які спадабаўся яму больш за усіх. У наступны тур праходзяць чатыры літаратары. Трох паэтаў выбірае публіка, яшчэ аднаго — адмыслова запрошаны госць, вядомы беларускі літаратар, які будзе прысутнічаць на імпрэзе. У снежні адбудзецца фінал, на якім будуць вызначаныя пераможцы.

Галоўны прыз конкурсу — арганізацыя сольнага выступлення паэта-пераможцы, а таксама грашовая ўзнагарода.

Уваход: 50 тыс.
Iнфa: 638-44-44 (мтс/вел)

Мнения

Вверх