В рамках выставки японской гравюры в Минске впервые показали меч вакидзаси

В рамках выставки японской гравюры в Минске впервые показали меч вакидзаси

Удзельнікі літаратурна-музычнага свята наведаюць выстаўку да 110-годдзя творчай дзейнасці народнага паэта і юбілею знакамітых твораў Якуба Коласа, якая размясцілася ў Стаўбцоўскай дзіцячай бібліятэцы імя Якуба Коласа. Новы статус і імя знакамітага земляка бібліятэка атрымала ў гэтым годзе да 65-годдзя з дня свайго заснавання.

На мемарыяльнай сядзібе «Альбуць» адбудзецца ўрачыстае адкрыццё новай экспазіцыі з інтэрактыўнымі зонамі «Прырода ў творчасці Якуба Коласа», дзе наведвальнікі змогуць спазнаць і адчуць таямніцы прыроды, зазірнуць у мікрасвет насякомых і навучыцца вызначаць час па сонечным гадзінніку.

У святочнай праграме: наведванне мемарыяльных сядзіб, канцэрт з удзелам творчых калектываў Стаўбцоўскага раёна, ускладанне кветак да помніка Якубу Коласу ў вёсцы Мікалаеўшчыне, пасадка дрэў ў гонар славутых дзеячоў Бацькаўшчыны ў скверы «Дрэва жыцця» на сядзібе «Смольня».

Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02

Мнения

Вверх