Валожын прымае IV Рэгіянальнае свята-конкурс «Саламяны павук»

Валожын прымае IV Рэгіянальнае свята-конкурс «Саламяны павук»

Дырэктар Валожынскаго раённага цэтра культуры Алена Конаўка расказала «Край.бай», што ў свяце-конкурсе прымуць удзел майстры з Валожынскага, Маладзечанскага, Вілейскага, Крупскага, Салігорскага, Слуцкага і Нясвіжскага раёнаў.

Свята традыцыйнае. Яно праводзіцца адзін раз на тры гады. Першае было ў 2007 годзе.

Наш партал распавядаў пра папярэдні конкурс, які прайшоў у 2013 годзе.

На сённяшні дзень заяўкі на ўдзел падалі ужо 24 майстры, якія прывязуць павукоў, зробленых с саломы, зазначыла субяседніца. Плануецца, што сёлета свята пройдзе ў васьмі намінацыях. Будзе вызначана і Гран-пры конкурсу. Пачатак – у суботу, 15 кастрычніка, у 11.00.

По словах Алены Конаўкі, журы конкурсу ўзначаліць старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці прафесар Яўген Сахута. У судзейскай калегіі таксама загадчыца аддзела традыцыйнага мастацтва Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці Вольга Хачкова і загадчык аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама Вікенцій Адамовіч.

Сяргей ЗЯНЬКО

Край.бай

Новости

Вверх