«Ветлівыя» твары Магілёўскага музея

«Ветлівыя» твары Магілёўскага музея

Чытач «Нашай Нівы» падзялілася здымкамі манекенаў з нетыповымі выразамі твараў, што можна пабачыць у Магілёўскім музеі этнаграфіі.

Магілёўскі музей этнаграфіі ўтрымлівае выдатную і ўнікальную калекцыю народных строяў Магілёўшчыны. Але прыгажосць нацыянальнага адзення некаторым будзе цяжка разглядзець за надзвычайнай экспрэсіяй манекенаў музея. Па словах чытача, тыя выглядаюць так, нібы пабачылі Апакаліпсіс.

Чалавека, які цікавіцца этнаграфіяй, турбуе насамрэч іншае: ніводны экспанат не падпісаны.

 

Для тых, хто цікавіцца вывучэннем народнай культуры і яе аднаўленнем, крытычна важна ведаць, з якой мясцовасці паходзіць той ці іншы строй альбо пэўная яго характэрная рыса.

Па словах чытача, супрацоўнікі музея на пытанне аб паходжанні строяў могуць сказаць хіба «ну, гэта Магілёўшчына». А навуковага супрацоўніка музея, які можа ўсё растлумачыць, практычна немагчыма «вылавіць».

Там прыгожыя рэчы, вельмі прыгожыя. Можна скласці ўяўленне пра нейкія асаблівасці вобласці. Бачна, што спалучэнне колераў на паясах паўтараецца на двух-трох манекенах, альбо нейкі пакрой… Гэта ўласцівасць нейкага рэгіёну, але невядома, якога», — скардзіцца чытач.
http://nn.by/?c=ar&i=144268

Источник nn.by

Мнения

Вверх