Як выглядае набярэжная ў клiматычным курорце Чонкi пад Гомелем (фотарэпартаж)

Як выглядае набярэжная ў клiматычным курорце Чонкi пад Гомелем (фотарэпартаж)

Праз паўтара гады пасля паведамлення пра маючую адбыцца рэканструкцыю мы наведалі набярэжную ў Чонках  аніякага намёку на добраўпарадкаванне! Паўсюль валяецца смецце, лісцё, ніводнай лаўкі, адсутнічае асвятленне, асфальтавае пакрыццё ў выбоінах. Месца, дзе прасела пліта некалькі дзён таму, закідалі пяском напалову са смеццем. Аблезлая фарба на агароджы ўздоўж набярэжнай, бераг моцна зарос хмызняком, спускі да вады  у аварыйным стане, паламаныя драўляныя альтанкі.

Між тым у Чонках месціцца некалькі санаторыяў і рэабілітацыйных цэнтраў,  адпачывае шмат турыстаў з Расіі.

Падрабязнасці — у фотарэпартажы карэспандэнткі сайта «Гомельская вясна» Ларысы ШЧЫРАКОВАЙ

Фота аўтара

gomelspring.org

Мнения

Вверх