З новага чыгуначнага раскладу можа знікнуць цягнік Мінск-Варшава

З новага чыгуначнага раскладу можа знікнуць цягнік Мінск-Варшава

Канчаткова гэтая справа пакуль не вырашаная, кажа Марта Земска:

- Канчатковае пацверджанне напэўна будзе на гэтым тыдні. Насамрэч разважаюць над прыпыненнем спалучэння ад 15 сакавіка.

Першы намеснік начальніка Пасажырскай службы Беларускай чыгункі Андрэй Кашко з недаверам успрыняў інфармацыю аб прыпыненні руху цягніка Мінск-Варшава беларускага фармавання:

- Ніякіх нарадаў на гэтую тэму не праходзіла, ніякіх апавяшчэнняў ад іншых чыгуначных адміністрацый мы не атрымлівалі, тым больш гэтае пытанне не ініцыявалі і не падымалі. Мне падаецца, што гэта проста інфармацыйная „качка”, якая запушчана, і не больш за тое.

Цягнікі № 115 і 116 спалучэння Мінск-Варшава, Варшава-Мінск з’яўляецца адзіным не транзітным спалучэннем паміж польскай і беларускай сталіцамі. Акрамя гэтага, прычапнымі вагонамі Варшава-Цярэспаль карыстаюцца і жыхары Паўднёвага Падляшша, якія працуюць у польскай сталіцы.

Канчатковую інфармацыю датычную гэтага цягніка Польская дзяржаўная чыгунка абяцае даць напрыканцы тыдня.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя, Зміцер Косцін

Мнения

Вверх