Зажынкі ў Студзіводах

Зажынкі ў Студзіводах

Хто дагэтуль не меў нагоды, змог паспрабаваць жаць збожжа сярпом і касіць касой, расказвае Дарафей Фіёнік з Музея малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах:

– Вучацца многія і жаць сярпом, і пярэвяслы рабіць. Бачаць, якая гэта цяжкая праца – жніво. Каб хлеб быў, колькі трэба зямлі пакланіцца! Сэнс мерапрыемства ў тым, каб паказаць маладым, што трэба шанаваць хлеб, шанаваць тое, што дае нам неба. Бо тое, што вырасла і што з Божай дапамогай збяром і змелем, то толькі па Божым блаславенні адбываецца.

У рамках сустрэч «Олень по бору ходит» запланаваны шэраг  мерапрыемстваў. Сярод іх  –  хараводы ды прэзентацыя святочных песень і танцаў, што адбудуцца ў вёсках гмін Мілечыцы і Мельнік.

Мацей Рацінеўскі

Мнения

Вверх