Злучэнне планет над Нёманам (Фотафакт)

Злучэнне планет над Нёманам (Фотафакт)

Такое ўзаемнае размяшчэнне планет астраномы называюць злучэннем — планеты, размешчаныя побач, заўжды з’яўляюцца выдатным упрыгожаннем начнога неба. Такое відовішча будзе назірацца да канца месяца, толькі планеты будуць мяняць сваё ўзаемнае размяшчэнне: так, напрыклад, 25-26 кастрычніка Юпітэр і Венера зблізяцца на небе на рэкордную адлегласць, дзве яркія зоркі будуць ззяць зусім побач.

Дарэчы, конус туманнага святла, які ідзе з-за гарызонта па дыяганалі — гэта зусім не святло ўзыходзячага Сонца. Гэта так званае задыякальнае святло — свячэнне ў плоскасці зямной арбіты пылу, які асвятляецца сонечнымі промнямі. У Беларусі задыякальнае святло можна ўбачыць далёка ад гарадоў нават простым вокам. Найлепшыя ўмовы для яго назірання бываюць двойчы на год: у лютым-сакавіку па вечарах і ў кастрычніку па раніцах.

Віктар МАЛЫШЧЫЦ
nn.by

Мнения

Вверх