https://www.traditionrolex.com/8
Расклад мерапрыемстваў музея "Лошыцкая сядзіб" у маі 2018 года
Музеи

Чым заняцца у музеі «Лошыцкая сядзіба» у маі

Расклад мерапрыемстваў музея "Лошыцкая сядзіб" у маі 2018 года

Людмила Бендетович

Cпециалист по туризму

г. Минск ул. Ульяновская 29

Людмила Бендетович
Cпециалист по туризму
г. Минск ул. Ульяновская 29

Мінчукі і госці сталіцы любяць і часта наведваюць утульны куток Мінска – Лошыцкую сядзібу. Асабліва прываблівае навадвальнікаў гэтае месца ўвесну. Мы сабралі для вас мерапрыемствы, якія ладзіць у маі мясцовы музей. Чытаем і выбіраем!

“Кола часу. Прадметы гарадской і сялянскай матэрыяльнай культуры канца ХІХ – сярэдзіны ХХ стагоддзяў"

 У гэтыя дні ў прысядзібным флігелі філіяла “Музей “Лошыцкая сядзіба” працуе абноўленая экспазіцыя “Кола часу. Прадметы гарадской і сялянскай матэрыяльнай культуры канца ХІХ – сярэдзіны ХХ стагоддзяў", створаная ў супрацоўніцтве з беларускім калекцыянерам і мастаком Сяргеем Шыла.

Матэрыяльная культура – адзін з асноўных складнікаў культуры паўсядзённасці, прадстаўлены праз прадметнае асяроддзе. У залах прысядзібнага флігеля экспануюцца гаспадарчыя рэчы, падобныя якім выкарыстоўваліся ў шляхецкіх маёнтках з канца ХІХ да сярэдзіны ХХ стагоддзяў.

На сённяшні дзень, у экспазіцыі на першым паверсе прадстаўлены прадметы побыту мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў, сярод якіх вылучаюцца ўнікальныя самавар-кумган, ёмістыя тракцірныя самавары і “прас Льва Талстога”, сталовае начынне (разам з малапашыранай прыладай для вырабніцтва хатняй каўбасы), транспартныя сродкі – брычкі, вазкі і сані пачатку ХХ стагоддзя, а таксама ўзноўлены інтэр’еры пакоя кухаркі і сталовай.

Другі паверх прысядзібнага флігеля знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй беларускай вышыўкі і ткацтва. У экспазіцыі прадстаўлены прылады працы і прыстасаванні, якія служылі для апрацоўкі лёну, прадзення і ткацтва, а таксама даматканыя палотны і ручнікі, якія да сярэдзіны ХХ стагоддзя былі важнай часткай нацыянальнай абрадавай традыцыі. Асаблівае месца аддадзена калекцыі швейных машынак, якія пачалі актыўна ўваходзіць у побыт людзей мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў.

Наведванне экспазіцыі ўключана ў агульны квіток філіяла “Музей “Лошыцкая сядзіба”.

"Вясенні салон"  

З 2 мая 2018 г. у музеі “Лошыцкая сядзіба” – філіяле ДУ “Музей гісторыі горада Мінска” працуе выстава “Вясенні салон”, арганізаваная ў супрацоўніцтве з Мінскім гарадскім аддзяленнем ГА “Беларускі саюз жанчын”.

Сярод удзельніц выставы – жыхаркі розных раёнаў Мінска і супрацоўніцы арганізацый горада – аматаркі мастацтва.

На выставе прадстаўлена больш за 50 работ, створаных у разнастайных тэхніках – жывапіс, графіка, бацік, вышыўка. Разнастайнасць работ адлюстроўвае і разнастайнасць накірункаў працы аматараў мастацтва. Графічныя работы ў экспазіцыі дапаўняюцца жывапісам, лямец падтрымлівае бацік і вышыўку. Эклектычныя ноты дазваляюць максімальна поўна раскрыць усю шматбаковасць таленту прадстаўніц мастацкай ініцыятывы.

Асаблівае месца ў экспазіцыі выставы займаюць вытанчаныя саламяныя арт-аб’екты: зорка – сімвал вечнасці, святла, высокіх памкненняў і ідэалаў і шар – сімвал Сонца, які з даўніх часоў быў адным з цэнтральных элементаў беларускай нацыянальнай культуры.

Выстава працуе па 13 мая.

Пры набыцці квітка ў экспазіцыю філіяла “Музей “Лошыцкая сядзіба” наведванне выставы бясплатна.

 "Музычныя сустрэчы ў сядзібным доме"

11 і 17 мая 2018 г. а 16.30 ў музеі “Лошыцкая сядзіба” – філіяле ДУ “Музей гісторыі горада Мінска” адбудуцца мерапрыемствы з цыкла “Музычныя сустрэчы ў сядзібным доме”, арганізаваныя ў супрацоўніцтве з УА “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”.

Канцэртную праграму, што ўяўляе сабой шырокую панараму твораў перыяду ХІХ-ХХІ стст., прадстаўляюць студэнты кафедры камернага ансамбля – лаўрэаты і дыпламанты міжнародных конкурсаў і фестываляў.

У вялікай гасцёўні Лошыцкай сядзібы – цэнтра свецкага жыцця ваколіц Мінская мяжы ХІХ-ХХ стст. – зноў загучаць гукі флейты, скрыпкі, віяланчэлі і фартэпіяна.

Праграму адкрыюць таленавітыя студэнты акадэміі музыкі – прадстаўнікі класаў дацэнтаў Л.Арловай і Л.Ддзядук – Марк Пракапчук і Таццяна Глушаніна з санатай Фелікса Мендэльсона. Прагучаць таксама і творы кампазітараў розных часоў: Андрэя Эшпая, Эйтора Віла-Лобоса, Франсіса Пуленка, Йоганнес Брамса.

Праграму другога вечара адкрые “Элегічнае трыа соль мінор” Сяргея Рахманінава ў выкананні Галіны Забышной, Эдуарда Радвіловіча і Міхаіла Чарнаока.

Музыканты пазнаёмяць меламанаў з творчасцю выбітных кампазітараў і падараць гасцям незабыўны вечар эстэтычнай асалоды ў сценах сядзібы ХІХ стагоддзя.

 “Майскія музычныя вечары ў Лошыцкай сядзібе”

12, 19 и 26 мая адбудзецца цыкл мерапрыемстваў з музычнай праграмай “Майскія музычныя вечары ў Лошыцкай сядзібе”. Канцэртную праграму 12 мая адкрые “Еўрапейскі вечар!” у “Ноч музеяў”. 19 мая гасцей Лошіцы чакае “Музыка ў сядзібах Беларусі”, а заключным мерапрыемствам будуць 26 мая “Шэдэўры вакальнай і інструментальнай музыкі”. Мерапрыемствы адбудуцца ў рамках “Міжнароднай ночы музеяў”.

 Серыя лекцый “Кабінет Яўстафія Любанскага”

18 мая 2018 г. у музеі “Лошыцкая сядзіба” адбудзецца серыя лекцый па адным з сімвалаў сядзібнага дому – зялёным каміне ў экспазіцынай залі “Кабінет Яўстафія Любанскага”.

Штогод 18 мая музейная супольнасць усяго свету адзначае адно з галоўных сваіх святаў – Міжнародны дзень музеяў. Шматлікія мерапрыемствы, канферэнцыі і інтэрактыўныя гульні напаўняюць у гэты дзень музейную прастору.

Музей “Лошыцкая сядзіба” у другі раз у сваёй гісторыі далучаецца да гэтага свята. Падарункам наведвальнікам музея стане лекцыйная праграма “Зялёны камін у Лошыцкай сядзібе”, падчас якой Вы зможаце даведацца:

дзе былі зроблены кафляныя пліткі, што ўпрыгожваюць паверхню каміна?

як гэткі дэкор звязаны з гаспадаром сядзібы Яўстафіем Іванавічам Любанскім?

і ў чым унікальнасць найцудоўнейшага інтэр’ернага элемента сядзібнага дому?

Лекцыю чытае старшы навуковы супрацоўнік філіяла Васіль Сідаровіч.

 

АДРАС: Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс, праезд Чыжэўскіх, д. 8-2.

ЧАС ПРАЦЫ МУЗЕЯ: СЕРАДА-НЯДЗЕЛЯ З 11.00 ПА 19.00.

КОШТ КВІТКА:

2 BYN – для дарослых,

1 BYN – для студэнтаў дзённай формы атрымання адукацыі,

0.50 BYN – для навучэнцаў школ і ССНУ.

https://www.traditionrolex.com/8