https://www.traditionrolex.com/8
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы і Міжнародны дзень гіда.
Праздники

21 лютага – Міжнародны дзень гіда!

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы і Міжнародны дзень гіда.

Людмила Бендетович

Cпециалист по туризму

г. Минск ул. Ульяновская 29

Людмила Бендетович
Cпециалист по туризму
г. Минск ул. Ульяновская 29

sadovyi-tsvetok-vasilki.jpg

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы і Міжнародны дзень гіда.

З гэтай нагоды прапануем віншаванне ад Беларускага грамадскага аб’яднання экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў.

Паважаныя сябры!

На 21 лютага прыпадаюць два міжнародныя святы: Міжнародны дзень мовы і Міжнародны дзень гіда (экскурсавода).

Шчырыя віншаванні з Міжнародным днём роднай мовы і Міжнародным днём турысцкага гіда выказваем усім гідам і экскурсаводам Беларусі. Жадаем далейшага развіцця і самаўдасканалення не толькі ў экскурсійнай справе, якая многімі лічыцца самай прывабнай, інтэлектуальнай і артыстычнай з творчых прафесій. Але і заахвочваем далейшае пашырэнне правядзення экскурсій на беларускай мове, якую многія мовазнаўцы лічаць другой па мілагучнасці пасля італьянскай.

Праводзячы экскурсіі на беларускай мове, жадаем заўсёды быць на вышыні, паказваючы і распавядаючы экскурсантам аб жыцці нашай краіны ва ўсіх яе шматбаковых праявах: мастацтве, музыцы, архітэктуры, духоўнасці…

Хай мелодыка беларускай мовы ў вашых вуснах, а таксама ўласны прафесіяналізм, пакідаюць як мага больш станоўчых эмоцый і ўражанняў у сэрцах экскурсантаў і турыстаў. Хай, дзякуючы вашай працы, беларуская мова займае пачэснае месца сярод іншых экскурсійных моваў у прафесіі, якая па сутнасці ахоплівае ўвесь свет! Віншуем вас, паважаныя калегі, са святам і міжнародным прызнаннем важнасці і карыснасці нашай справы, якая спалучае ў сабе любоў да сваёй краіны, выключную эрудыцыю, артыстызм і шмат іншых талентаў.

Жадаем вам, шаноўныя калегі, шчасця, здароўя, цікавых маршрутаў, запатрабаванасці, добрага настрою і аптымізму!


Ад імя Беларускага грамадскага аб'яднання экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў

Намеснік старшыні Ян Мяльніцкі


https://www.traditionrolex.com/8