https://www.traditionrolex.com/8
9 сакавіка ў «Музее «Лошыцкая сядзіба» - мерапрыемства з музычнай праграмай «Свята маладой вясны»
Праздники

У «Лошыцкай сядзібе» адбудзецца «Свята маладой вясны»

9 сакавіка ў «Музее «Лошыцкая сядзіба» - мерапрыемства з музычнай праграмай «Свята маладой вясны»

Людмила Бендетович

Cпециалист по туризму

г. Минск ул. Ульяновская 29

Людмила Бендетович
Cпециалист по туризму
г. Минск ул. Ульяновская 29

9 сакавіка 2018 г. а 17-й гадзіне ў філіяле «Музея гісторыі горада Мінска» ˗ «Музее «Лошыцкая сядзіба» адбудзецца мерапрыемства з музычнай праграмай «Свята маладой вясны», арганізаванае пры ўдзеле Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І. Глінкі і Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №7 г. Мінска.

Самыя шчырыя і цёплыя, палкія, часам драматычныя, музычныя прызнанні прагучаць у выкананні маладых таленавітых артыстаў - навучэнцаў каледжа: Караліны Дыба, Сабрыны Пракаповіч, Элен Маміканян, Аляксандра Кісялёва, Лізаветы Варанковай (клас выкладчыка Арабей Г.Я.), Валерыі Хадасевіч (клас выкладчыка Жук Л.Р.), канцэрмайстры - Ірына Сухаржэўская и Вольга Луневіч. А таксама інавучэнцаў музычнай школы - Ізабэль Ладышавай, Настассі Нарэйка (клас выкладчыка Кісялёва Б.У.), канцэртмайстар Таццяна Арцёмчык. У канцэрце прымае ўдзел ансамбль скрыпачоў «Каприс» – лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, уладальнік прэміі Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (кіраўнік калектыву – Галіна Арабей).

У праграме: С. Рахманінаў "Вакаліз", Г. Веняўскі "Бліскучы паланез Рэ мажор", Комітас "Крунк", А. В'етан "Тарантэла", Р. Вагнер "Лісток з альбома", П. Сарасате "Плайера", Р. Шчадрын "У перайманне Альбенісу", М. Кажлаеў "Палёт скрыпак" і шмат іншага.

Кошт уваходнага квітка: 5 рублёў.

Афіша.jpg

https://www.traditionrolex.com/8