Свята адбудзецца 24 сакавіка, пачатак – 13.00.
Фестивали

У Вязынцы адбудзецца фэст «Гуканне вясны»

Свята адбудзецца 24 сакавіка, пачатак – 13.00.

Людмила Бендетович

Cпециалист по туризму

г. Минск ул. Ульяновская 29

Людмила Бендетович
Cпециалист по туризму
г. Минск ул. Ульяновская 29

Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Я. Купалы зноў запрашаюць пагукаць вясну ў Вязынку! Свята адбудзецца 24 сакавіка, пачатак – 13.00. У праграме - веснавыя песні і карагоды, гульні для моладзі і дзяцей, традыцыйная музыка і танцы, майстар-класы, кірмаш.

Гукаюць вясну ў Вязынцы ў гэтым годзе спеўныя гурты "Горынь", "Мярэжа", "Рутвіца", а таксама музыкі Д. Сухі, Д. Зуева, В. Янчы, Я. Барышнікаў, В. Фёдарава, С. Чубрык, К. Радзівілава, клуб традыцыйнага танца “SITA” і грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

Запрашаем усіх пагукаць вясну разам!

Пра мерапрыемства можна падрабязней узнаць у сацыяльных сетках - ва " Укантакце" ці Facebook, а таксама па тэлефоне 8029 275 27 71 (Ганна). 

Гуканне вясны