11 красавіка ў офісе «Студэнцкага этнаграфчнага таварыства» адбудзецца лекцыя «Веснавыя спевы на Беларусі»

11 красавіка ў офісе «Студэнцкага этнаграфчнага таварыства» адбудзецца лекцыя «Веснавыя спевы на Беларусі»

Наведвальнікі лекцыі атрымаюць адказ на пытанні:

  • Які ўзрост тых песень, што можна пачуць яшчэ сёння ад апошніх носьбітаў традыцый?
  • Што хаваецца за тэкстамі вясновых карагодаў?
  • Як шукаць адгадкі?

Лекцыя абапіраецца на дэманстрацыю відэа- і аўдыаматэрыялаў, сабраных з 1997 г.

Ірына Мазюк выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, сябра Беларускага саюза музычных дзеячаў. З 1995 года даследуе беларускую традыцыйную культуру, вывучае этнічнае спеўнае выканальніцтва, папулярызуе спевы ў гарадскім асяроддзі. Вывучае тэхнікі традыцыйнага ткацтва, іх выкарыстанне ў сучасным тэкстыльным дызайне. Заснавальніца і кіраўніца фальклорнага гурта «Кудмень». З’яўляецца адной з заснавальнікаў РМГА «СЭТ». Удзельніца экспертнай групы фестывалю фальклорных мастацтваў  «Берагіня». Запрашалася ў якасці выкладчыка шэрагу сезонаў Летняй школы фундацыі Muzyka Kresow. Укладальніца серыі аўдыёдыскаў «Этнічная музыка беларусаў». Складальнік аўдыёдыскаў традыцыйнай інструментальнай музыкі і песеннага фальклору, народнай прозы да ІV, V, VI тамоў серыі «Традыцыйная мастацкая культура беларусаў». Распрацавала канцэпцыю развіцця спеўнага голасу (як жаночага, так і мужчынскага) на аснове этнічнай культуры гучання. Аўтар серыі майстар-класаў па спевах і традыцыйных тэхніках ткацтва.

Уваход на лекцыю вольны, вітаюцца ахвяраванні на дзейнасць СЭТ.

Мнения

Вверх