22 верасня ў Мінску адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя «Экскурсійна-пазнавальны турызм як важны фактар прапаганды і развіцця нацыянальнай культуры»

22 верасня ў Мінску адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя «Экскурсійна-пазнавальны турызм як важны фактар прапаганды і развіцця нацыянальнай культуры»

У рабоце канферэнцыі плануецца ўдзел вучоных, выкладчыкаў ВНУ, экскурсаводаў, гідаў-перакладчыкаў, метадыстаў і практыкаў экскурсійнай справы, краязнаўцаў, кіраўнікоў турыстычныіх арганізацый, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання і СМІ.

Дата правядзення: 22 верасня 2016 года

Месца правядзення: Інстытут гісторыі НАН Беларусі , вул. Акадэмічная, 1

Праект парадку правядзення канферэнцыі:

10.3011.45 – рэгістрацыя ўдзельнікаў;

12.0014.00 – плянарнае пасяджэнне канферэнцыі;

14.0014.40 – перапынак;

14.4017.30 – круглы стол на тэму «Прафесійнае майстэрства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў. Падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі гідаў-перакладчыкаў і экскурсаводаў на сучасным этапе ў ВНУ Беларусі. Адзіныя праграмы»;

17.3018.00 – падвядзенне вынікаў, завяршэнне работы канферэнцыі.

Рабочыя мовы каферэнцыі: беларуская, руская.

Заяўку на ўдзел у канферэнцыі просім накіроўваць на адрас:

220013, г. Мінск, вул. Якуба Коласа, 37-19, тэл. 8-029-575-79-98.

У заяўцы неабходна ўказаць прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы, пасаду, тэлефон, электронны адрас, тэму выступлення (калі плануецца).

Аплата праезду, пражывання, харчавання ўдзельнікаў канферэнцыі за кошт камандзіруючых арганізацый.

АРГКАМІТЭТ

Мнения

Вверх