Арганізатары – таварыства «КАРАК» (Клуб аматараў рэгіянальнай аўтэнтычнай кухні)

аграсядзіба «Засьцянак Скрыплеў»

Адкрытая частка – 08.10, субота. Вядучы Віктар Шалкевіч

Колькасць турыстаў – да 50 чалавек.

ПРАГРАМА КУЛІНАРНАГА СПАТКАННЯ «КАПЫЦІКІ-2016»

05–07.10.2016. Закрыты фармат. Бяруць удзел сябры таварыства «КАРАК» (Клуб аматараў рэгіянальнай аўтэнтычнай кухні) – да 12 асоб.

05.10.16 Колем кабана, разбіраем. Рыхтуем фарш для кілбас і скуноў. Вячэра са свежанінай.

06.10.16 Рэжам казла. Разбіраем. Набіваем кілбасы, скуны. Вячэра са свежанінай.

07.10.16 Мочым яблыкі ў бочцы, выціскаем сок, выганяем уласны напой.

Дзень кухні хутара «Капыцікі-2016»

Да 12.00 – падрыхтоўка да прыезду гасцей.

12.00 – 13.00 – сустрэча гасцей. Арганізацыйнае слова. Прэзентацыя страў.

13.00 – 16.00 – работа дэгустацыйных кропак:

Першыя стравы:

крупнік, грыбная поліўка, боршч

Другія стравы:

мачанка, бігас, кілбасы, кішка (наліваная),  халодныя нарэзкі і інш.

12.00 – 16.00 – хутарскі кірмаш (магчымасць набыць садавіну, гародніну, вырабы з лазы, сувеніры)

На папіць:

Дэгустацыі напояў  (узвары і квасы)

16.00 – 18.00 – выступленне фальклорных калектываў, узнагарода ўдзельнікаў «Капыцікаў».

Кошт кулінарнай карты – 30 руб. (дэгустацыя страў на кропках, надрукаваны спіс рэцэптаў).

Кантактная інфармацыя, рэгістрацыя і заяўка на набыццё дэгустацыйнай карты:  +375 29 631-85-69, info@greenteam.by

Колькасць дэгустацыйных  карт – 50 штук.

Арганізатар спатканняў: агратурыстычная сядзіба «Засьцянак Скрыплеў» і таварыства «КАРАК»

Спосаб даезду: уласны.

«Засьцянак Скрыплеў», д. 5-7. Гародзькаўскі с/с, Валожынскі р-н, Мінская вобласць.

Схема праезду – гл. на www.xytap.by