https://www.traditionrolex.com/8

Беларускае грамадскае аб’яднанне экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, Інстытут гісторыі НАН Беларусі запрашаюць у Год культуры і 20-годдзя БГАЭіГП прыняць удзел у навукова-практычнай канферэнцыі

«ЭКСКУРСІЙНА-ПАЗНАВАЛЬНЫ ТУРЫЗМ ЯК ВАЖНЫ ФАКТАР ПРАПАГАНДЫ І РАЗВІЦЦЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КУЛЬТУРЫ».

У рабоце канферэнцыі плануецца удзел вучоных, выкладчыкаў ВНУ, экскурсаводаў, гідаў-перакладчыкаў, метадыстаў і практыкаў экскурсійнай справы, краязнаўцаў, кіраўнікоў турыстычных арганізацый, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання і СМІ.

Дата правядзення: 22 верасня 2016 года

Месца правядзення: Інстытут гісторыі НАН Беларусі , вул. Акадэмічная, 1

Праект парадку правядзення канферэнцыі:

11.3011.45 – рэгістрацыя ўдзельнікаў;

12.00— 14.00 – плянарнае пасяджэнне канферэнцыі;

14.00— 14.40 – перапынак;

14.40— 17.30 – круглы стол на тэму «Прафесійнае майстэрства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў. Падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі гідаў-перакладчыкаў і экскурсаводаў на сучасным этапе ў ВНУ Беларусі. Адзіныя праграмы»;

17.30— 18.00 – падвядзенне вынікаў, завяршэнне работы канферэнцыі.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская.

Заяўку на ўдзел у канферэнцыі просім накіроўваць на адрас:

220013, г. Мінск, вул. Якуба Коласа, 37— 19, тэл. 8-029-575-79-98.

У заяўцы неабходна ўказаць прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы, пасаду, тэлефон, электронны адрас, тэму выступлення (калі плануецца).

Аплата праезду, пражывання, харчавання ўдзельнікаў канферэнцыі за кошт камандзіруючых арганізацый.

https://www.traditionrolex.com/8