«ТОП-ТУР» приглашает на семинары-презентации

«ТОП-ТУР» приглашает на семинары-презентации

«Кніжная шафа» – новы праект аб’яднанай прасторы, дзе пад адным дахам змяшчаюцца кніжныя выданні для ўсіх узростаў і фотавыставы беларускіх мастакоў.

Выставачную пляцоўку адкрые шэраг твораў у стылі ню (18+) вядомых беларускіх мастакоў Аляксея Шлыка і Аляксея Валахановіча, асвятляючых жаночае цела ў незвычайным фармаце.

FEMALE – гэта 14 навэл, якія расказваюць пра дзяўчыну, што праз кожны новы свой вобраз раскрывае перад гледачом сваю новую таямніцу, асабістае перажыванне.

Галоўная інтрыга выставы ў тым, што тэхніка выканання здымкаў не дае гледачу разглядваць творы са звычайнага ракурса. Знарок абраная люстэркавая сталь пры любой спробе паглядзець на дзяўчыну ў анфас дазваляе ўбачыць толькі ўласнае адлюстраванне… Але акуратна падглядваючы за нашай гераіняй, глядач зазірне ў таямніцы, захаваныя на здымках.

Усе творы надрукаваны щручную пры дапамозе святлоадчувальнай эмульсіі, што сапраўды робіць іх унікальнымі і непаўторнымі.

Чакаем ваc па адрасе: пр-т Дзяржынскага, 9, «Кніжная шафа» (уваход са двара).

Тэлефон: +375 17 234-48-64, shafaminsk@gmail.com.
Кантактная асоба: Анастасія Дудкова, +375 29 637-09-53.
Час працы выставы: пн.пт. 10.00–20.00, суб. 11.00–18.00.
 

Мнения

Вверх