15 мая (нядзеля) а 13.00 у кавярні SORSO di espresso(пр-т Незалежнасці, 111) адбудзецца прэзентацыя кнігі Віктара Корбута «Ад Мінска да Вільні. Гісторыя Беларусі ў журналісцкіх нататках».

Кніга падрыхтавана на падставе архіўных дакументаў і навуковай літаратуры і ўяўляе сабой першае даследаванне, у якім разглядаецца гісторыя дзвюх сталіц – гістарычнай беларуска-літоўскай Вільні і сучаснай беларускай — Мінска ў кантэксце гісторыі Беларусі і суседніх краін ад старажытнасці да нашых дзён.

У кнізе асвятляюцца пытанні фарміравання сучаснай беларускай нацыі, нацыянальных і дзяржаўных сімвалаў, адлюстроўваецца роля беларусаў у ВКЛ і гісторыі Вільні. Вялікая ўвага нададзена беларуска-літоўскім і беларуска-польскім культурным сувязям.

Віктар Корбут раскажа пра новую кнігу і адкажа на вашы пытанні за філіжанкай духмянай кавы. Кнігу можна будзе набыць і атрымаць аўтограф аўтара.

Мерапрыемства бясплатнае, але столік трэба замовіць загадзя праз тэлефон +375 (17) 268-83-48.