«Зялёная каманда» запрашае 22 кастрычніка на экасплыў па рацэ Іслачы

«Зялёная каманда» запрашае 22 кастрычніка на экасплыў па рацэ Іслачы

І сёння «Зялёная каманда» запрашае жадаючых на закрыццё воднага сезону-2016, на экасплыў па рацэ Іслачы.

Дата: 22 кастрычніка 2016 (субота) 
Што ад вас патрэбна: 
1.  Жаданне 
2. Самастойны даезд на месца старта (альбо па замове) 
3. Зарэгістравацца па тэлефоне +375 29 151-01-87, Вольга, ці даслаць заяўку на e-mail: info1@greenteam.by 
4. Пасля рэгістрацыі на працягу 3-х дзён зрабіць аплату за ўдзел у сплыве праз сістэму ЕРИП http://www.greenteam.by/be/raschet/ . Абавязкова даслаць фота квітанцыі. Узнос за ўдзел у сплыве
 20 BYN /персона (грошы пойдуць на тое, каб пакрыць сабекошт на арганізацыю, трансфер лодак, пальчаткі, мяшкі для смецця, вываз смецця) 
5. Падрыхтавацца да сплыву http://greenteam.by/uploaded/spisok_veshej.pdf 

Усім удзельнікам сплыву будуць выдадзены сертыфікаты на права абніжкі 10%, калі вы будзеце карыстацца паслугамі арганізацыі сплываў ад «Зялёнай каманды» воднага сезону 2017 года.

Мнения

Вверх