Першы краязнаўчы даведнік Свіслаччыны (+фота)

Першы краязнаўчы даведнік Свіслаччыны (+фота)

Як паведамляе «Радыё Рацыя»:

«Імёны і гістарычныя помнікі Свіслацкай зямлі» – гэта першы краязнаўчы даведнік, які стварылі cвіслацкія краязнаўцы.

Укладальнік выдання Мікалай Пакутнік, які збіраў матэрыялы на працягу некалькіх гадоў, кажа:

– Свіслаччына магла б мець свой універсітэт. У нас больш за дзесяць дактароў навук і больш за сорак кандыдатаў. У нас ёсць чатыры асобы, якія ўдзельнічалі ў Алімпійскіх гульнях. Так што гісторыя нашага краю вельмі багатая. Я працаваў дырэктарам Свіслацкага раённага гісторыка-краязнаўчага музея, таму бываў у архівах і цікавіўся гісторыяй.

Падобнае краязнаўчае выданне – першае на Гродзеншчыне. Яно створана без падтрымкі ўлад. Большасць выданых даведнікаў будзе размеркаваная паміж школ Свіслацкага раёна.

2

3

На прэзентацыі даведніка выступілі краязнаўцы-практыкі, якія распрацоўваюць турыстычныя маршруты Свіслаччыны, багатай на гістарычныя аб’екты. Яны прапанавалі арыгінальныя маршруты, якія плануюць размясціць у інтэрнэце.

5

Апрача Мікалая Пакутніка, найбольшы ўнёсак у краязнаўчы даведнік уклалі Віктар Дзясяцік, Юры Глебік ды Уладзімір Хільмановіч.

4

Віктар Парфёненка, Фота аўтара

Мнения

Вверх