У Гродна аднавілі Дом рамёстваў

У Гродна аднавілі Дом рамёстваў

Як паведамляе сайт Беларускія рэгіянальныя навіны:

На гродзенскай вуліцы Ажэшкі аднавілі Дом рамёстваў. Першапачаткова гэты будынак уваходзіў у старажытны раён Гарадніца – гістарычны раён Гродна, створаны па ініцыятыве Антонія Тызенгаўза ў 1765–1785 у вёсцы Гарадніца (зараз цэнтральная частка горада), з мэтаю стварэння культурна-прамысловага цэнтра на 1500 жыхароў.

Гэты будынак – старажытны дом майстра, які з’яўляецца тыповай для XVIII стагоддзя пабудовай і прыкладам манументальнага жытла з новымі для таго часу канструкцыямі.

Менавіта ў гэтым будынку знаходзіўся гродзенскі музей гісторыі Гарадніцы і гарадзенскія майстры народнай творчасці рабілі свае выставы да пачатку 2011 года. Музей яшчэ закрыты, і чакаецца, што ён адчыніць свае дзверы для наведвальнікаў напрыканцы сакавіка.

2

 

Мнения

Вверх