На выставе ITB і на вуліцах Берліна адбылася буйная рэкламная кампанія польскіх Мазураў

На выставе ITB і на вуліцах Берліна адбылася буйная рэкламная кампанія польскіх Мазураў

Як паведамляе Polskie Radio S.A:

У Берліне прайшоў найбуйнейшы ў свеце Міжнародны кірмаш турызму. Сёлета ўдзельнічала ў ім больш за 10 тысяч экспанентаў амаль са 190 дзяржаў.

Прысутнічаў таксама польскі рэгіён Вармія і Мазуры. Наведаць польскія азёры замежных гасцей заахвочвалі такія цікавыя турыстычныя месцы як канал Эльблёнска-Аструдскі, Грунвальдскія палі ці Траса па слядах Каперніка.

Прамацыйная кампанія гэтага рэгіёна Польшчы праводзілася таксама на вуліцах Берліна. На папулярным Віттэнбэргпляц віселі велізарныя плакаты з лозунгам «Гэта Мазуры, не... Іспанія, Танзанія і не Аляска». Да канца сакавіка ў берлінскім метро будзе выходзіць рэкламны ролік, які паказвае прыгажосць польскага краю Вялікіх азёр.

На 46-м Міжнародным кірмашы турызму прасоўванне Польшчы базавалася на EURO-2012. У цэлым Польшча была прадстаўлена больш за сто ўдзельнікамі.

Мнения

Вверх