Новыя паштоўкі «Рыфтура»: прывітанне з самога сэрца Еўропы!

Новыя паштоўкі «Рыфтура»: прывітанне з самога сэрца Еўропы!

Пакуль ідуць бясконцыя спрэчкі аб вобразе і іміджы Беларусі, выдавецтва «Рыфтур» прапануе сваё ўласнае меркаванне на гэты конт. На працягу ўжо больш чым дзесяцігоддзя нашы аўтары і мастакі ствараюць якасныя фотаальбомы і праваднікі, турыстычныя даведнікі і паштоўкі. Не сакрэт, што часам менавіта па ўзроўні паліграфічнай прадукцыі за мяжой мяркуюць пра ўзровень развіцця краіны, а таксама пра развіццё яе турыстычнай індустрыі. Паліграфія – тая ж «вопратка» краіны.

 

 

 


dev

Вось яна, наша Беларусь «а-ля «Рыфтур»: прыгожая і пяшчотная дзяўчынка-беларусачка ў нацыянальнай даматканай сукенцы і з даверлівым позіркам вялікіх вачэй. Падабаецца такі вобраз краіны?

Некалькі дзён таму выйшлі ў свет новыя паштоўкі выдавецтва «Рыфтур». На паштоўках (фота Сяргея Плыткевіча, дызайн Алены Жданоўскай) – выявы беларускіх гарадоў: Мінска, Віцебска і Полацка, блакіт Браслаўскіх азёр, узгаданая ўжо дзяўчынка-беларусачка і сімвал Беларусі – магутны зубр.

Minsk Trojka

Minskr

Polatsk

Polatsk Sofija

Vitsebsk

Braslavr

Zybr

Усе новыя паштоўкі маюць подпісы на беларускай і англійскай мовах. На адваротным баку прадугледжана месца пад аўтарскі тэкст, лінейкі для адраса і месца для марак.

Паштоўкі можна набыць у кнігарнях Беларусі і выдавецтве «Рыфтур» па адрасе: Мінск, праспект Пераможцаў, 19а.

Спадзяемся, што новыя паштоўкі прыйдуцца даспадобы айчынным і замежным турыстам, а таксама шматлікім беларускім пасткросерам.

Мнения

Вверх