«Таямніцы Мірскага замка» Анатоля Бутэвіча

«Таямніцы Мірскага замка» Анатоля Бутэвіча

Як паведамляе Polskie Radio S.A:

Вядомы беларускі пісьменнік і публіцыст Анатоль Бутэвіч выдаў новую кніжку «Таямніцы Мірскага замка».

На мінулым тыдні ён прэзентаваў яе ў Варшаве.

Мірскі замак – гэта ўсім вядомы помнік беларускага дойлідства. Нядаўна адрэстаўраваны аб'ект адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў. Паводле слоў нашага суразмоўцы Анатоля Бутэвіча, муры замка хаваюць у сабе розныя і надзвычай цікавыя гісторыі, што не на адну кніжку хопіць.

Напрыклад, зазначае наш суразмоўца, Мірскі замак апісаў у сваім творы «Пан Тадэвуш» Адам Міцкевіч. Апроч таго, у Мірскім замку жылі і тварылі людзі з розных куткоў зямлі, нават з такіх аддаленых, як Цэйлон.

Анатоль Бутэвіч сваім выданнем заахвочвае наведвальнікаў прыехаць у Мір і самім пераканацца на месцы ў харастве замка ды багацці ягонай гісторыі.


Мнения

Вверх