На кафедры беларускай культуры ўніверсітэта ў Беластоку адбылася прэзентацыя кнігі «Браслаўшчына – гісторыя і сучаснасць»

На кафедры беларускай культуры ўніверсітэта ў Беластоку адбылася прэзентацыя кнігі «Браслаўшчына – гісторыя і сучаснасць»

Як паведамляе «Радыё Рацыя»:

«Браслаўшчына – гісторыя і сучаснасць» – прэзентацыя кнігі прайшла на кафедры беларускай культуры універсітэта ў Беластоку. Кніга - вынік 10-гадовай супольнай працы сацыёлагаў, этнографаў, лінгвістаў і антраполагаў, якая выйшла пад рэдакцыяй прафесара Альжбеты Смулковай на польскай мове.

«Прэзентацыя прайшла ў рамках «Беларускіх чацвяргоў», каб прыцягнуць увагу да Браслаўшчыны, краіны цікавай – як памежнай тэрыторыі і як турыстычнай разынкі», – кажа суарганізатар сустрэчы доктар Лена Глагоўская.

– Практычна ўсе з кафедры былі на навуковых аб’ездах на Браслаўшчыне. У сваіх доследах з Браслаўшчынай кожны звязаны – і з даследваннем гісторыі, этнаграфіі, як з вельмі цікавай тэрыторыяй. Цікавай не толькі з этнаграфічнага пункту гледжання, але таксама з гістарычнага і з краязнаўчага. Гэтая сустрэча мела прагучаць як заклік летам наведаць Браслаўшчыну і Браслаўскія азёры.

1

Выхад кнігі «Браслаўшчына – гісторыя і сучаснасць» быў прымеркаваны да 20-годдзя аднаўлення польска-беларускіх зносін. Прэзентацыя выдання ў Мінску прайшла ў лютым, кажа прафесар Альжбета Смулкова:

– Толькі без мяне, але ўсё прайшло вельмі ўдала і пры даволі вялікім удзеле зацікаўленых асоб. Там, на філфаку БДУ, гэтую прэзентацыю правялі сааўтары.

2

У сувязі з дыпламатычным скандалам, які разгарэўся на лініі Брусель-Мінск, прафесар Смулкова не паехала на прэзентацыю кнігі ў Мінск.

3

Варта дадаць, што прафесар Альжбета Смулкова была першым паслом Польшчы ў незалежнай Беларусі.

Валянціна Лаеўская,  фота аўтара

Мнения

Вверх