«Мячы Грунвальда» прэзентавалі дзецям

«Мячы Грунвальда» прэзентавалі дзецям

«Мячы Грунвальда, альбо Дванаццаць абаронцаў караля» былі прэзентаваны ў Брэсце. Новую кнігу выдаў літаратар, журналіст, гісторык Анатоль Бензярук, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Імпрэза прайшла ў аддзеле літаратуры для дзяцей i юнацтва Брэсцкай абласной бібліятэкі імя Максіма Горкага.

Анатоль Бензярук:

– Для мяне сустрэча з дзецьмі – як называецца адна з маіх кніжак – свята для сэрца. У 2009 годзе за гэтую кніжку, «Свята для сэрца», я атрымаў літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка Брэсцкага гарвыканкама. І вось я не хлушу ні на адну хвіліначку і ні адным словам не сказаў няпраўду, паколькі на самой справе вяртацца да дзіцячай аўдыторыі вельмі прыемна і вельмі карысна.

На думку творцы, кніга можа быць цікавая як дзецям, так і дарослым. Яна прысвечана гераічнаму часу ў гісторыі нашай краіны. Кніга выйшла ў выдавецтве «Мастацкая літаратура».

«Мячы Грунвальда, альбо Дванаццаць абаронцаў караля» – лаўрэат кніжнага конкурсу «Мастацтва кнігі».

2

3

5

Мнения

Вверх