У Беластоку прайшоў дзіцячы конкурс «Пазнай Беларусь»

У Беластоку прайшоў дзіцячы конкурс «Пазнай Беларусь»

14 чэрвеня 2013 г. у Беластоку ў зале Беларускага грамадска-культурнага таварыства адбылося ўрачыстае мерапрыемства з нагоды ўзнагароджання пераможцаў V Дзіцячага конкурсу «Пазнай Беларусь», паведамляе Министерство иностранных дел Республики Беларусь

Конкурс працягваўся у Польшчы з 1 лістапада 2012 г. па 31 сакавіка 2013 г. Ён быў арганізаваны Культурным цэнтрам Беларусі пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча сумесна з Беларускім грамадска-культурным таварыствам у Польшчы. 
 
Акцыя прайшла пад ганаровым патранатам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча прафесара Віктара Гайсёнка пры падтрымцы Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку. Дапамога ў выдзяленні прызоў для пераможцаў конкурсу была аказана міністэрствамі адукацыі і культуры Рэспублікі Беларусь, Упаўнаважаным па справах рэлігій і  нацыянальнасцей. Медыйная падтрымка арганізацыі конкурсу штогод аказваецца беларускамоўнымі СМІ ў Польшчы.
 
У 2012/2013 годзе на конкурс было даслана каля 300 творчых работ (малюнкі, фотаздымкі, сачыненні, вершы, мультымедыйныя прэзентацыі) з Беластока, Гайнаўкі, Бельска Падляскага, Гарадка, Міхалова і іншых гарадоў Польшчы. Арганізацыйны камітэт вылучыў 87  пераможцаў і лаўрэатаў у пяці намінацыях.
 
Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел выхаванцы дзіцячых садкоў, вучні школ, гімназій і ліцэяў з дадатковым вывучэннем беларускай мовы, бацькі, настаўнікі, шматлікія прадстаўнікі беларускай грамадскасці. Узнагароджанне пераможцаў конкурсу было спалучана з канцэртам, які падрыхтавалі лаўрэаты дзіцячага фестывалю ў Польшчы «Беларуская песня – 2013». 
 
Конкурс «Пазнай Беларусь» з’яўляецца адзіным падобнага кшталту мерапрыемствам у практыцы дзейнасці замежных устаноў Беларусі і накіраваны на зацікаўленне гісторыяй і  культурай, сучасным жыццём Беларусі шырокіх колаў польскіх дзяцей і моладзі. 
 
Мерапрыемства такого кшталту мае вялікае значэнне для распаўсюджання ведаў аб Беларусі за мяжой, узмацнення нацыянальнай самасвядомасць беларускай моладзі ў Польшчы, захавання і развіцця беларускіх культурных традыцый сярод беларусаў замежжа.

Мнения

Вверх