Национальный парк Комодо

Национальный парк Комодо

Праект складаецца з 10 аўтарскіх праграм беларускіх мастакоў. Кожная праграма распрацавана адным з мастакоў і ўключае шасцідзённы закрыты практычны курс і адну публічную сустрэчу з аўтарам.

Але на завяршальны дзясяты курс адукацыйнага праекта мы вырашылі запрасіць грузінскую групу Bouillon з іх аўтарскім курсам «На старт, увага, марш!», які прысвечаны перфарматыўным практыкам у сучасным мастацтве.

15 лістапада а 19-й гадзіне ў межах адукацыйнага праекта «10 майстэрняў» у галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбудзецца публічная сустрэча з групай Bouillon, прысвечаная дзейнасці групы, а таксама аўтарскаму погляду на гісторыю мастацтва ад удзельніц Buillon’a Наталлі Ваcадзэ і Кацярыны Кецбая.

16 лістапада пачнецца 6-дзённая майстэрня, дзе ўдзельнікі майстэрні «На старт, увага, марш!» абмяркуюць пытанні, што тычацца мастацкіх перфарматыўных практык, а таксама напрыканцы курса зладзяць свой перформанс і пакажуць яго ў рамках аднайменнай выставы группы Bouillon у галерэі сучаснага мастацтва «Ў», якая пройдзе з 17 па 30 лістапада.

17 па 30 лістапада галерэя сучаснага мастацтва «Ў» пакажа праект групы Bouillon «На старт, увага, марш!», які грунтуецца на рэтраспектыўным поглядзе на 8-гадовае існаванне групы Bouillon, і экспазіцыі яе найбольш вострых работ. Упершыню за гісторыю існавання групы гледачу будзе прапанавана пазнаёміцца з рознымі падыходамі да мастацкіх практык, якія выкарыстоўваюцца мастакамі, а таксама прасачыць гісторыю развіцця Bouillon’аў.

Група Bouillon з'яўляецца мастацкім калектывам, заснаваным у Тбілісі ў 2008 годзе, у склад якой уваходзяць: Наталля Ваcадзэ, Тэймураз Картлелішвілі, Уладзімер Харціашвілі, Канстанцін Кіціашвілі, Кацярына Кецбая і Зураб Кіквадзэ. Bouillon часта выкарыстоўвае немастацкія стратэгіі ў мастацкім кантэксце і наадварот, працуе вакол пытанняў прыватнай і публічнай прасторы: як сілавыя структуры і іерархіі фарміруюць гэтыя прасторы. Іх падыход часта прымае форму тонкай крытыкі грузінскага постсавецкага грамадства.

У 2013 годзе група Bouillon удзельнічала ў Венецыянскай біенале ў рамках грузінскага павільёна Kamikaze Loggia.

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» рада запрасіць вас 15 лістапада ў 19:00 на публічную сустрэчу з групай Bouillon па адрасе: Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а.

Далучайцеся да ўдзелу ў майстэрні групы Bouillon «На старт, увага, марш!» з 16 лістапада.

 

Мнения

Вверх