Самабытная Беларусь адкрывае свае таямніцы

Самабытная Беларусь адкрывае свае таямніцы

Апроч таго, культуролаг і пісьменніца Ірына Шумская прэзентавала сваю новую, на гэты раз англамоўную кнігу пад назвай “Distinctive Belarus. On the Roads of Dukes, Magnates, and Poets” («Самабытная Беларусь. Дарогамі князёў, магнатаў і паэтаў»). Выданне змяшчае шэраг нарысаў пра архітэктурную спадчыну нашай краіны і звязаныя з імі гістарычныя падзеі, прадстаўляе папулярныя ў народзе легенды разам з малавядомымі фактамі з рэчаіснасці. Кніга багата аздоблена ілюстрацыямі Язэпа Драздовіча, Напалеона Орды і фотаздымкамі – як самой аўтаркі, так і вядомага беларускага фотамастака Сяргея Плыткевіча. Выданне ў першую чаргу скіравана на пашырэнне ведаў пра айчынную гісторыю і культурныя здабыткі Беларусі сярод грамадзян блізкага і далёкага замежжа, а таксама можа служыць у якасці турыстычнага дапаможніка для тых аматараў падарожжаў, хто яшчэ не паспеў азнаёміцца з асноўнымі цікавосткамі нашай Айчыны.

Кніга выйшла пры падтрымцы незалежнага Інстытута беларускай гісторыі і культуры і Таварыства аматараў гісторыі ім. В. Ластоўскага. Выданне выйшла невялікім накладам, і зараз яго можна знайсці ў Нацыянальнай бібліятэцы, бібліятэцы НАН РБ, бібліятэцы ім. Пушкіна, навукова-педагагічнай бібліятэцы, Прэзідэнцкай бібліятэцы, а таксама ў кнігарні “Акадэмкніга” (пр-т. Незалежнасці, 72) і этна-краме “Рагна” (на скрыжаванні вуліц Караля і Сухой). У бліжэйшы час плануецца распаўсюд выдання па замежных бібліятэках, цэнтрах славістыкі і сярод прадстаўнікоў беларускіх дыяспар. 

Мнения

Вверх