У мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адкрылася выстава «Вясна-2015»

У мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адкрылася выстава «Вясна-2015»

Выстава з’явілася своеасаблівай справаздачай да 40-гадовага юбілею Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Таксама  адметна тым, што на ёй прадстаўлены працы супрацоўнікаў кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Аўтарамі выступілі выкладчыкі, вучэбныя майстры, прафесары, дацэнты, вядомыя як на Беларусі, так і за яе межамі, а таксама выпускнікі, а ў цяперашні час і выкладчыкі кафедры.

         Экспазіцыя ахоплівае шырокі дыяпазон відаў і тэхнік выяўленчай і дэкаратыўна-пракладной творчасці. Жывапісныя палотны, тэкстыльныя кампазіцыі, аб’ёмна-дэкаратыўная кераміка, роспіс па тканіне, аплікацыя саломкай – усе творы прысвечаны Вялікай Перамозе.

          «Трымайцеся ўсе разам, нікуды не разбягайцеся – гэта наш касцяк не толькі сярод універсітэта, але і сярод творчых  ВНУ нашай краіны»,  адзначыў загадчык кафедры Рыгор Фёдаравіч Шаура, выказаўшы падзяку выкладчакам.

         Выстаўку «Вясна-2015» можна наведаць да 16 мая па адрасу: мастацкая галерэя «Універсітэт культуры», Кастрычніцкая плошча, 1, Мінск.

Час працы: аўторак  субота з 11.00 па 19.00. Уваход вольны.

Мнения

Вверх