http://www.racyja.com/kultura/kniga-yakaya-davodzits-shto-belarus-eur/">Беларускае Радыё Рацыя.
" /> http://www.racyja.com/kultura/kniga-yakaya-davodzits-shto-belarus-eur/">Беларускае Радыё Рацыя.

Выйшла ў свет кніга, якая даводзіць, што Беларусь - «фактычна еўрапейская краіна»

Выйшла ў свет кніга, якая даводзіць, што Беларусь - «фактычна еўрапейская краіна»

Упершыню гаворка ідзе пра архітэктуру на тэрыторыі Беларусі: ад эпохі палеаліту – да канца савецкай эпохі. Расказвае аўтар:

- Кніга мае 330 ілюстрацый і ўпершыню ахоплівае такія невядомыя галіны, як, напрыклад, архітэктура Заходняй Беларусі за польскім панаваннем, ёсць раздзел пра адносіны да культавых помнікаў у БССР і СССР, то бок ёсць некаторыя моманты, пра якія я пішу ўпершыню. І самае галоўнае, у кнізе паказана, што мы фактычна еўрапейская краіна, што ўсе еўрапейскія стылі ў нас ёсць, я таксама пра гэта пішу.

Акрамя культавага і абарончага дойлідства, аўтар разглядае жыллё вяскоўцаў і гараджанаў у розныя эпохі, будаўніцтва прадпрыемстваў, дарог, мастоў і каналаў. Кнігу выдала выдавецтва “Харвест” тыражом у адну тысячу экземляраў.

Як паведаміў аўтар, кніга з’явіцца ў менскіх кнігарнях у сярэдзіне наступнага тыдня.

Васіль Кроква

Новости

Вверх