Асацыяцыя экскурсаводаў запрашае ў падарожжы

Асацыяцыя экскурсаводаў запрашае ў падарожжы

20 жніўня пачынаецца вандроўка па Ракаўскіх ваколіцах. Яна пераходзіць у музей музычных інструментаў у вёсцы Барок, потым удзельнікам праграмы прапануецца дэгустацыя мёда ў адмысловым музеі ў вёсцы Цішкаўшчына.

А 4 верасня экскурсаводаў запрашаюць на малую радзіму Тадэвуша Касцюшкі – у Косава і навакольныя мястэчкі, а таксама ў Ваўкавыскі раён. Тут, у вёсцы Краскі ідзе актыўная рэканструкцыя палаца, які з’яўляецца помнікам архітэктуры XIX-XX стст. Не абміне экскурсія і Ружаны, дзе аднаўляюць палац Сапегаў.

Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэлефоне 8-029 573-18-40.

Мнения

Вверх