Беларускі турызм прэзентуюць у Варшаве і Лондане

Беларускі турызм прэзентуюць у Варшаве і Лондане

Так, з 22 па 24 верасня нацыянальны стэнд будзе прэзентаваны на міжнарожнай выставе TT Warsaw Tour & Travel у сталіцы Польшчы. Старшыня аддзела маркетынга і выдавецкай дзейнасці Уладзімір Янкавенка адзначае: «Мы маем моцныя культурныя і гістарычныя сувязі. І польскіх турыстаў у Беларусі найбольш цікавяць сваяцкія і рэлігійныя сувязі».

А ў лістападзе турыстычную Беларусь убачаць у сталіцы Велікабрытаніі. «У Лондане нашых партнёраў найбольш цікавіць дзелавы турызм у Беларусі – напрыклад, правядзенне канферэнцыяў, развіццё гасцінічнага бізнэсу і г.д.», – кажа спадар Янкавенка.

 

Мнения

Вверх