Открытки Край таинственный озерный

Открытки Край таинственный озерный

24 студзеня 2013 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстаўка вышытых карцін клуба «Сузор’е» «Душы маёй чароўнае святло».

Замест пэндзля – іголка, а замест фарбаў – ніткі. Што можна адлюстраваць з дапамогай аднаго крыжыка? Але калі яны ўкладваюцца ў малюнак, атрымліваецца сучасны твор мастацтва. Вышыўка – адзін з самых старажытных відаў мастацтва. Але і сёння гэтае рукадзелле карыстаецца велізарнай папулярнасцю.

Вышывальшчыцы бачаць свет па-іншаму. Праз маленькае вушка іголкі часам можна разгледзець цэлы сусвет.

Вышытыя карціны ствараюць атмасферу ўтульнасці, спакою і цяпла.

Работы, прадстаўленыя на выстаўцы, адкрываюць чароўны свет сучаснай вышыўкі. Вышывальшчыцы робяць свае палотны ў розных тэхніках вышыўкі – крыж, паўкрыж, габеленавы шоў, ручная гладзь, машынная мастацкая гладзь.

Клуб «Сузор’е» правёў ужо болей дзясятка выставак, іх тэмы даюць прастор для фантазіі і дазваляюць працаваць шчыра і з душой. На выстаўцы «Чароўны свет, народжаны маленькай іголкай», прадстаўлены палотны з матывамі прыроды, жаночых і дзіцячых вобразаў.

fileac97916c71e308e8

***

Новыя кошты на паслугі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь

З 1 студзеня 2013 г. змяніліся кошты на паслугі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Больш падрабязна можна пазнаёміцца ў радзеле «Наведвальнікам. Час работы і кошты».



Мнения

Вверх