25 апреля председателю Белорусской ассоциации экскурсоводов и гидов-переводчиков Николаю Чирскому исполняется 65 лет

25 апреля председателю Белорусской ассоциации экскурсоводов и гидов-переводчиков Николаю Чирскому исполняется 65 лет

Віншуем старшыню Беларускага грамадскага аб’яднання экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Міколу Арсенцьевіча Чырскага з юбілеем!

Адзін з лепшых экскурсаводаў краіны, нястомны краязнаўца і прапагандыст гіторыка-культурнай спадчыны Беларусі, аматар падарожжаў па родным краі, ён звязаў свой лёс з турысцка-экскурсійнай справай яшчэ ў далёкія 1970-я гады, калі прыйшоў у Мінскае бюро падарожжаў і экскурсій. Там – вытокі ягонага прафесіяналізму і нязменнай зацікаўленасці лёсам экскурсійнай справы. Што да працавітасці, арганізатарскага таленту, неабыякавасці і прынцыповасці, любові да сваёй краіны, яе мовы і гісторыі – то гэтыя неад’емныя рысы характару Міколы Чырскага хутчэй за ўсё дасталіся яму ў спадчыну ад бацькоў і дзядоў. Нічога дзіўнага, што дваццаць гадоў таму, калі ад экскурсійнай справы ў Беларусі засталася амаль толькі назва, менавіта Мікола Чырскі ўзяўся за яе адраджэнне.

Дзякуй, паважаны Мікола Арсенцьевіч, за тое, што ў свой час не далі канчаткова знішчыць экскурсійнай традыцыі ў рэгіёнах Беларусі, дзякуй, што аб’ядналі выціснутых тагачаснымі абставінамі з турыстычных устаноў краіны экскурсаводаў, гідаў-перакладчыкаў, метадыстаў і іншых прыхільнікаў экскурсійнай справы і далі, нягледзячы на заняпад экскурсійнага турызму, надзею на яго развіццё і росквіт!

Дзякуй Вам за экскурсійныя семінары, канферэнцыі, Першы з’езд экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Беларусі, за такія патрэбныя вучэбныя экскурсіі і цікавыя сустрэчы, за напісаныя Вамі кнігі, падручнікі, турыстычныя даведнікі, за шанаванне роднай мовы і ўратаванне помнікаў гісторыі і культуры, прыгавораных да знішчэння, а яшчэ — за павагу да старэйшага экскурсійнага пакалення, з якога ўсё пачыналася, за непрымірымую пазіцыю да невуцтва, недабрасумленнасці і абыякавасці!

Жадаем Вам плённнай працы, натхнення і моцнага здароўя, цікавых новых маршрутаў, уважлівых і ўдзячных турыстаў!

Таццяна ХВАГІНА ад імя калег, сяброў і паплечнікаў, ад імя Грамадскага аб’яднання экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Беларусі

Новости

Вверх