Дэлегацыя Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» наведала Францыю

Дэлегацыя Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» наведала Францыю

Падчас візіту былі наведаны замкі Шамбор, Рашкот, Мантрэзор, Шанційі і праведезены переагаворы з іх кіраўніцтвам. Дасягнуты дамоўленасці аб канкрэтных відах супрацоўніцтва: абмен экспазіціымі і дэлегацыямі экспертаў.

Былі праведзены сустрэчы з Ізабэль д’Арнано і Мары Рэ, праўнучкамі Марыі Дароты дэ Касцелян Радзівіл. Музею-запаведніку ”Нясвіж“ перададзена кніга з замку Рашкот – радавога замку Марыі Дароты дэ Касцелян Радзівіл.

Як чакаецца, у наступным годзе некаторыя экспанаты з наведанных французскіх музеяў-замкаў будуць часова передадзены беларускаму боку і выстаўлены ў экспазіцыі Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ”Нясвіж“. Таксама экспанаты з музея ”Нясвіж“ будуць выстаўлены у французскіх музеях.

Візіт беларускай дэлегацыі быў арганізаваны пры падтрымцы беларускага Пасольства у Францыі, беларускай мастачкі Ірыны Котавай, якая пражывае ў Францыі, і французскага пісьменніка Крыстофа Левалуа, які працуе над кнігай-біяграфіяй Марыі дэ Касцелян Радзівіл. Кніга-біяграфія ў 2015 годзе плануецца ды выдання музеем-запаведнікам ”Нясвіж“.

Мнения

Вверх