https://www.traditionrolex.com/8
Віншуем з юбілеем Таццяну Хвагіну!
юбилей

Юбілей святкуе каралева Палескай экскурсіонкі – Таццяна Хвагіна

Віншуем з юбілеем Таццяну Хвагіну!

Людмила Бендетович

Cпециалист по туризму

г. Минск ул. Ульяновская 29

Людмила Бендетович
Cпециалист по туризму
г. Минск ул. Ульяновская 29

Сёння, 27 красавіка, дзень народзінаў святкуе Таццяна Аркадзьеўна Хвагіна. Віншуем намесніка старшыні Беларускага грамадскага аб’яднання экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў з юбілеем!

Многія гады яна прысвяціла арганізатарскай дзейнасці ў сферы экскурсійна-пазнавальнага турызму. Таццяна Аркадзьеўна выхавала цэлую плеяду экскурсаводаў, людзей захопленых, ўдумлівых, эрудыраваных, закаханых у сваю прафесію, якія шчыра ўдзячны свайму педагогу. Распрацавала не адзін дзесятак экскурсійных маршрутаў па Беларусі. Таццяна Хвагіна – асоба, улюбёная у Палесскі край і сталіцу Палесся – Пінск. Дасканала распрацавала вельмі папулярныя маршрут “Палескі вянок”, “Баранавіцкая кругасветка” і іншыя.

Яна нястомны метадыст і экскурсавод, закаханы ў гісторыю і культуру Беларусі. Аўтар звыш 500 публікацый -- артыкулаў, кніг, даведнікаў, альбомаў, навуковаых прац.

Хай і далей сэрца сагравае любоў і не гасне зорка прафесійнага поспеху!

 Калегі па экскурсійнай справе Рэспублікі Беларусь віншуюць Таццяну Аркадзьеўну з юбілеем і жадаюць моцнага здароўя, аптымізму, бадзёрасці духу, дабрабыту, натхнення, здзяйснення ўсіх жаданняў, доўгіх гадоў!

Мы шчыра жадаем у дзень юбілею
Хай радасць і шчасце Вам сэрца сагрэюць,
Хай добрыя весткі прыходзяць у хату
І стол на прысмакі будзе багаты.
Яшчэ мы жадаем здароўя без лекаў
Дабра і спакою і доўгага веку
Няхай абмінаюць бяда і трывога
І гладкай жыццёвая будзе дарога. 

Па даручэнні экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў

Старшыня Беларускага грамадскага абяднання

экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў                                              

Мікола Чырскі

https://www.traditionrolex.com/8