Польшча: мясцовае самакіраванне могуць пазбавіць права змены межаў нацпаркаў

Польшча: мясцовае самакіраванне могуць пазбавіць права змены межаў нацпаркаў

Як паведамляе Радыё Рацыя:

У Cейме Польшчы ў камісіях самакіравання і аховы навакольнага асяроддзя пройдуць публічныя слуханні грамадскага праекта закона аб ахове навакольнага асяроддзя, які пазбаўляе мясцовае самакіраванне права змены межаў нацыянальных паркаў.

На супольнае пасяджэнне сеймавых камісій ад Падляшша едуць прадстаўнікі самаўрадаў паветаў, якія знаходзяцца вакол Белавежскай пушчы. Сярод іх гайнаўскі стараста Уладзімір Петрачук:

– Паводле гэтага праекта, самаўрады пазбаўляюцца права змены межаў нацыянальных паркаў. Мы хочам абараніць гэтае права, заўтра стане вядома, хто пераканае членаў камісіі – мы ці заяўнікі гэтага праекта. 

Грамадскі праект закона аб ахове навакольнага асяроддзя быў пададзены ў лістападзе 2010 года, аднак не быў разгледжаны папярэднім скліканнем Сейма. Каб праект закона быў разгледжаны, было патрэбна прынамсі 100 тысяч подпісаў. Пад праектам аб змене закона аб ахове навакольнага асяроддзя ініцыятары сабралі 250 тысяч подпісаў.


Мнения

Вверх