Сёлетняе «Басовішча» пройдзе з 13 па 15 ліпеня

Сёлетняе «Басовішча» пройдзе з 13 па 15 ліпеня

Як паведамляе Радыё Рацыя:

Міністэрства адміністрацыі і лічбавых тэхналогій вылучыла грошы на арганізацыю сёлетняга «Басовішча».

Па выніках дадатковага конкурсу, прызначанага ў лютым, няўрадавая арганізацыя Беластоцкая грамадска-культурная дапамога, партнёр Беларускага аб’яднання студэнтаў у арганізацыі Басовішча-2012, атрымае 90 тысяч злотых на правядзенне фестывалю.

Ганна Пякарская з БАСу кажа, што цяпер можна дакладна казаць, што «Басовішча» сёлета адбудзецца і ўжо цяпер вядуцца перамовы з некаторымі беларускімі гуртамі.

– Думалі пра «БН», пра «Нейра Дзюбель», пра больш вядомыя і менш вядомыя калектывы. Ведаем, што будуць два дзі-джэі з Польшчы і два – з Беларусі. Не ведаем пакуль, хто будзе дакладна.

Як адзначаюць арганізатары, у бліжэйшы час пачнуцца перамовы наконт візавай падтрымкі жадаючых з Беларусі наведаць фестываль. Сёлета «Басовішча» пройдзе з 13 па 15 ліпеня ў традыцыйным урочышчы Барык пад Гарадком на Беласточчыне. 

Зміцер Косцін

Мнения

Вверх