Фестываль званарства ў Супраслі

Фестываль званарства ў Супраслі

Як паведамляе Polskie Radio S.A:

Прыблізна 30 чалавек з Беларусі, Польшчы, Расіі, Украіны прымаюць удзел у 4-м Міжнародным фестывалі праваслаўных званароў.

Мерапрыемства пачалося сёння ў Супраслі пад Беластокам і працягнецца да нядзелі.

Галоўным арганізатарам фестывалю з'яўляецца музей ікон у Супраслі і Падляскі музей у Беластоку.

Музей ікон знаходзіцца ў будынку мужчынскага праваслаўнага манастыра Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы ў Супраслі. На званіцы манастыра званары дэманструюць свае ўменні.

Фестываль праводзіцца пад лозунгам «Абвяшчае, узвышае, заклікае». Яго асноўнай мэтай з'яўляецца захаванне ўнікальнага мастацтва царкоўнага званарства.

Сёлета ўдзел у фестывалі заявіла рэкордная колькасьць удзельнікаў – 29 чалавек. Старэйшай удзельніцы 65 гадоў.

Удзельнікамі ў асноўным з'яўляюцца людзі, якія кожны дзень звоняць у сваіх прыходах. Акрамя таго, з Расіі і Беларусі прыехалі навучэнцы спецыяльных школ званоў. Гэта ў асноўным маладыя званары ва ўзросце 20–35 гадоў. У гэтым годзе большасць удзельнікаў складаюць жанчыны.

Мерапрыемства з кожным годам становіцца ўсё больш вядомым за мяжой.

Яс

Мнения

Вверх