У Беластоцкай ратушы распавядалі пра веснавое валоканне

У Беластоцкай ратушы распавядалі пра веснавое валоканне

Як паведамляе «Радыё Рацыя»:

Пра веснавыя пажадальныя песні Падляшша пачулі ў Беластоцкай ратушы. У традыцыйнай культуры сельскагаспадарчы год пачынаўся з вясны, разам з першымі палявымі працамі.

Яшчэ да 60-х гадоў ХХ стагоддзя на Падляшшы верылі, што велікодныя святкі, якія спявалі гаспадарам, маглі паўплываць на вялікі ўраджай. Таксама існавала перакананне, што дзяўчына, якая пачуе веснавую канапельную песню, хутка выйдзе замуж. Пра веснавое валоканне, яго функцыі ў народнай традыцыі і звязаныя з гэтым сімвалы распавяла супрацоўніца Беластоцкага музея вёскі Юліта Харытанюк. Паводле яе слоў, традыцыя спявання веснавых пажадальных песень датычыць амаль цэлай тэрыторыі Падляшша.

– Мужчыны спяваюць для дзяўчат, для гаспадароў, для кавалераў. Штосьці падобнае да валачобных песень. Гучалі гэтыя песні каля Ліпска, каля Дамброва, Крынак, такой усходняй паласой побач з граніцай. Шмат песень для дзяўчат і шмат песень для гаспадароў з пажаданнямі.

Сустрэча ў Беластоцкай ратушы прайшла ў рамках цыкла дакладаў, прысвечаных штогадовай абраднасці Падляшша. А ўжо ў нядзелю Музей вёскі рыхтуе чарговую этнаграфічную сустрэчу ў падбеластоцкім скансене. Імпрэза пройдзе пад назвай «Старыя вазы ды брычкі». Удзельнікі пабачаць экспазіцыю вясковых транспартных сродкаў. Пачатак – у поўдзень.


Новости

Вверх