Выстава «Традыцыйныя строі Кобрыншчыны»

Выстава «Традыцыйныя строі Кобрыншчыны»

Як паведамляе «Радыё Рацыя»:

Выстава «Традыцыйныя строі Кобрыншчыны» на працягу месяца працуе ў музеі Малой Айчыны ў Студзіводах. На выставе – мужчынская і жаночая вопратка, галаўныя ўборы, рушнікі, паясы.

Усё зроблена рукамі майстроў Кобрынскай зямлі. Адкрыццё выставы прайшло ў межах падляшска-палескага фестывалю «Там па маёвай росі». Выставу прэзентуе загадчык аддзела культуры Кобрынскага раённага выканкама Надзея Жук:

– Яна такая кобрынская, са ўсяго Кобрынскага раёна. Вы бачыце гэтыя строі, якія захаваліся на Кобрыншчыне, гэтыя рушнікі цудоўныя, якія ткалі нашы ткачыхі. У іх залатыя рукі. Гэта людзі, якія любяць сваю справу, захоўваюць, берагуць нашы карані і матчыну справу працягваюць.

Выставу, прысвечаную традыцыйным строям Кобрынскай зямлі, можна аглядаць у сялянскай хаце музея ў Студзіводах. У межах фестывалю госці з Кобрыншчыны прэзентуюць не толькі матэрыяльную, але і духоўную культуру – найперш фальклорную спадчыну. З 19 мая палескія калектывы можна будзе пачуць у розных мясцовасцях Падляшша.

 

Мнения

Вверх