У Польшчы больш выгадна абъявіць банкруцтва, чым ліквідаваць турфірму

У Польшчы больш выгадна абъявіць банкруцтва, чым ліквідаваць турфірму

Як паведамляе Polskie Radio S.A:

Некаторыя польскія турыстычныя агенцтвы могуць ў гэтым годзе банкрутаваць. Аб гэтым папярэджвае Інстытут турызму. Гэта вынік складанай эканамічнай сытуацыі і закону, паводле якога, больш выгадна аб'явіць банкруцтва, чым ліквідаваць фірму.

Сітуацыя ў турыстычнай галіне вельмі складаная. З сярэдзіны лютага расце запазычанасць турагенцтваў, унесеных у Нацыянальны рэгістр запазычанасці. У цяперашні час у рэгістры знаходзіцца 440 турыстычных агенцтваў.

Некалькі дзён таму ў Кракаве збанкрутавала Excalibur Tours. На адпачынку за мяжой знаходзілася група кліентаў, якія былі вымушаны перапыніць паездку. Пракуратура падазрае ўладальніка агенцтва ў спробе вымагальніцтва грошай у турыстаў. За гэта яму пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.

яс

Мнения

Вверх