Буйны фестываль чакае жыхароў і гасцей Беластока

Буйны фестываль чакае жыхароў і гасцей Беластока

Два дні на сцэне амфітэатра Падляшскай оперы і філармоніі будзе шанец пабачыць найлепшыя калектывы з Польшчы, Беларусі, Літвы, Францыі, ЗША, Ісландыі і Даніі, - паведамляе Радыё Рацыя. Распавядае адна з арганізатараў фестывалю Ілона Карпюк:

– У нас такі прынцып адбору, каб былі і новыя артысты, якія з’яўляюцца, а таксама легенды, якіх у Польшчы, напрыклад, не ведаем. Такой зоркай будзе, напэўна, Марцін Хол з Даніі, а таксама гурт Woven Hand, якія для мяне з’яўляюцца гігантамі свайго напрамку. Іх музыка змрочная і цудоўная, я такую люблю. У Польшчы шмат іх фанатаў, я ў тым ліку. З польскага боку гэта, напэўна, Лех Янэрка – легенда аўтарскай музыкі, якая часам праяўляецца ў рок-музыцы. І шмат-шмат іншых выканаўцаў.

На сцэну выйдуць і беларускія выканаўцы – Паліна Рэспубліка, леташняя пераможца «Бардаўскай восені» ў Бельску Падляшскім, і гродзенскі калектыў «Людзі на Балоце».

Фестываль вернецца ў Беласток ужо 29 чэрвеня, але ўжо не з аўтарскай музыкай, а фолькавай.


Мнения

Вверх