У Бяла Падлясцы распачаўся форум турыстычных арганізацый

У Бяла Падлясцы распачаўся форум турыстычных арганізацый

На першай сустрэчы прысутнічалі і прадстаўнікі з Беларусі, а ў прыватнасці чыноўнікі з Брэсцкага абласнога выканаўчага каматэта і прадстаўнікі турыстычнай сферы з Брэста.

Пра гэта паведаміў адзін з удзельнікаў польска-беларускага турыстычнага форуму Цэзарый Навагродскі.

- Група з 10 чалавек з універсітэта імя Пушкіна была. Найперш мы хацелі аб'яднацца з арганізатарамі турыстычных арганізацый і органаў самакіравання на тэрыторыі гістарычнага Падляшша, напрыклад, Белавежа, Сельдце, Владава, бо турыстычны патэнцыял рэгіёна, калі яго разбіць на гміны ці паветы, безвыніковы. І адным з элементаў турыстычнага патэнцыялу, які можа паўплываць на развіццё турызму, з'яўляецца суседства з Беларуссю.

Па словах Цэзарыя Навагродскага, адбудзецца візіт на Брэстчыну. Падчас падарожжа адбудзецца знаёмства польскай дэлегацыі з беларускімі турыстычнымі аб'ектамі, паведамляе Радыё Рацыя.


Мнения

Вверх