Фестываль by.By ідзе ў летні адпачынак

Фестываль by.By ідзе ў летні адпачынак

Фестываль беларускай культуры by.By, які сёлета будзе цэлы год доўжыцца ў чэшскім Брне, сыходзіць у летні адпачынак.

З 24 красавіка тут амаль штотыдзень адбываліся культурніцкія мерапрыемствы, звязаныя з Беларуссю, - фотавыставы, канцэрты, кінапаказы, тэатральныя пастаноўкі. Але асноўныя падзеі фэстывалю – сцэнічныя чытанні п’ес беларускіх аўтараў, паведамляе  Радыё Рацыя.

18 чэрвеня адбудзецца апошняе ў гэтым паўгоддзі тэатральнае мерапрыемства – чытанне п’есаў Алеся Асташонка, кажа адзін з арганізатараў фестывалю, багеміст і перакладчык Сяргей Сматрычэнка:

- Да вакацый непасрэдна засталося адно чытанне Алеся Асташонка – гэта шэсць кароткіх п’есаў, якія аб’яднаныя ў адно цэлае. Іх ставіць рэжысёр Іржы Ганзірэк. Гэта ўсё будзе адбывацца ў вельмі цікавым месцы – у генеральскім бункеры на ўскраіне Брна. Гэты бункер ужо шмат гадоў не працуе, у ім нават зрабілі канатэатр,але ён працуе вельмі спарадычна.

П’есы Алеся Асташонка пераклаў на чэшскую мову сам Сяргей Сматрычэнка.

У другой палове года адбудуцца чытанні п’есаў яшчэ трох беларускіх аўтараў – Сяргея Кавалёва, Паўла Пражко і Уладзіміра Сауліча.


Мнения

Вверх