Рэдакцыя часопіса National Geographic Traveler абвясціла другі этап конкурсу «Сем новых цудаў Польшчы»

Рэдакцыя часопіса National Geographic Traveler абвясціла другі этап конкурсу «Сем новых цудаў Польшчы»

Рэдакцыя часопіса National Geographic Traveler абвясціла другі этап конкурсу «Сем новых цудаў Польшчы».

Гэта галасаванне за 32 найцікаўнейшых помніка прыроды, культуры і архітэктуры, прычым з Падляшша за такое званне спаборнічаюць: даліна ракі Бебжа і Цэнтр шматкультурнасці імя творцы эсперанта Людвіка Заменгофа, паведамляе Радыё Рацыя.

Да ўдзелу ў галасаванні заахвочвае прадстаўнік выдання Магдалена Свабода-Млынарчык:

- Разам з рэдакцыяй часопіса National Geographic Traveler сардэчна запрашаю ўсіх да ўдзелу ў смс-галасаванні. Хацела б заахвоціць да галасавання і дадаць, што кожны, хто прагаласуе, атрымае ад нас даведнік, які прадстаўляе мінулагодніх пераможцаў. Чакаем вашыя галасы да 24 верасня.

У леташнім галасаванні прынялі ўдзел 10 тысяч чалавек. Конкурс на самыя цікавыя месцы і аб'екты ў Польшчы і на Падляшшы з’яўляецца працягам міжнароднага конкурсу на «7 цудаў свету», сярод намінантаў якога была Белавежская пушча і Мазурскія азёры.


Мнения

Вверх