Sky Club: Завяршаецца эвакуацыя турыстаў

Sky Club: Завяршаецца эвакуацыя турыстаў

Сёньня ў Польшчу вярнулася чарговая група турыстаў, кліентаў турагенцтва Sky Club, якое на мінулым тыдні аб’явіла банкруцтва.

За мяжой застанецца толькі 440 чалавек, якія змогуць закончыць адпачынак і плянава вярнуцца ў Польшчу, - заявіў маршал мазавецкага ваяводзтва Адам Струзік.

Менавіта згаданая ўстанова й польскія дыпляматычныя службы зь мінулага чацьвярга арганізоўваюць эвакуацыю кліентаў турагенцтва Sky Club, між іншым, з Турцыі, Егіпту, Грэцыі, Тунісу.

Да гэтага часу акцыя каштавала больш за 3 мільёны злотых (амаль 950 тысячаў еўра). Грошы выдаткоўваюцца са страхавога полісу турагенцтва.

У Польшчу вярнуліся ўжо больш за 4 тысячы кліентаў Sky Club. Эвакуацыя завершыцца 17 ліпеня.

У момант, калі турагенцтва Sky Club аб’явіла банкруцтва, за мяжой адпачывала амаль 5 тысячаў кліентаў фірмы.

6a2512fe-9f8e-41a6-9457-4acf7fdd37e5

fot. PAP/Radek Pietruszka

Новости

Вверх