Сёлетнія вакацыі будуць для палякаў на 10-15% даражэйшыя, чым летась

Сёлетнія вакацыі будуць для палякаў на 10-15% даражэйшыя, чым летась

Сёлетнія вакацыі, асабліва за мяжой, будуць для палякаў на 10-15% даражэйшыя, чым летась. Усё гэта, між іншым, з-за зьмены курсу польскай валюты ў дачыненьні да эўра й даляра.

Цяпер найменш палякі заплацяць за туры ў Грэцыю, Туніс і Турцыю. За тыднёвую экскурсію ў трохзорачным гатэлі польскія турысты заплацяць каля 1 300 злотых. У Эгіпце - на 100 злотых больш, паведамляе Polskie Radio S.A.

Усё ж найдаражэйшыя экскурсіі ў Партугалію й Італію цэна тыднёвага туру ў згаданыя краіны пачынаюцца ад 2 тысячаў злотых на асобу.

Трэба памятаць, што найбольш танныя прапановы заключаюць у цане толькі сьнеданьне альбо выключна двухразовае харчаваньне. Пры цяпершніх, даволі высокіх цэнах асноўных валютаў, больш аплочваецца купіць варыянт all inclusove.

Тым больш, што розьніца ў цане больш таннай прапановы складае каля 100 злотых. Тым часам, паводле экспэртаў, падчас вакацыяў у сьпякотнай Гішпаніі ці Грэцыі столькі выдаткуем на самыя напоі. А калі далічыць кошт харчаваньня, трэба будзе заплаціць дадаткова нават некалькі сотняў злотых на асобу.

Падчас выбару прапановы нельга кіравацца таксама коштам дадатковых экскурсіяў, арганізаваных на месцы, паколькі яны амаль выраўняліся. Гаворка ідзе пра стандартныя экскурсіі ў заапаркі, водныя паркі. Выключэньнем зьяўляюцца экскурсіі ў характэрныя для дадзенага рэгіёну месцы. Іхныя цэны наогул высокія й розныя.

Напрыклад, за экскурсію ў Ерусалім з Эгіпту трэба заплаціць 130-140 даляраў, за наведваньне Каіру - 85 даляраў і.гд.

Апрача таго, хаця й няма вялікага значэньня, якімі авіялініямі карыстаюцца турысты, паколькі перавозчыкі амаль зраўнялі цэны, то выбар лётнішча - важны. Напрыклад, у Парыж з Варшавы можна даляцець за 731 злоты, з Катавіцаў – за 590 злотых, а з Уроцлава – за 530 злотых. Гэта вынік розьніцаў у аплатах, якія абавязваюць на паасобных лётнішчах.

Мнения

Вверх