Палякі не давяраюць тураператарам

Палякі не давяраюць тураператарам

Турысты губляюць давер да тураеэратараў, інфармуе Польская турыстычная палата. Апошнімі днямі палякі масава адмаўляюцца ад забраніраваных турпаездак. Гэта выклікана апошнімі падзеямі на рынку турыстычных паслуг: цягам двух тыдняў банкрутавалі тры польскія тураператары. 

Палякі адмаўляюцца ад паслуг пасрэднікаў і самастойна ладзяць вакацыйны адпачынак. Тым, хто нягледзячы ні на што намераваецца набыць паездку, прадстаўнікі Польскай турыстычнай палаты раяць праверыць тураператара. У прыватнасьці, не давяраць турыстычным фірмам, якія дзейнічаюць на рынку турыстычных паслуг менш двух гадоў, паведамляе Polskie Radio S.A.

Мнения

Вверх